Слупы з дротам

Лічыць, ты відавочна - не умееш.
І праўду мовіць не прывык язык...
Яна у тваім горле застрагае
Як нейкі стогн, альбо як цьвік
І свой паскудны рот ты адчыняеш
Як багну дзе не бачна дна
Чарнюткаю лухтою ты нас травіш
За што цябе чакае суд - турма.

Сярод такіх як сам - адчуеш сілу
Бязглуздасьць справаў - мае плён
Таму сумленнасьці ты больш не маеш
Загад выконвай і бяры ў палон:
Забі, зневаж, ды распаўсюджвай жаху
Паболей, каб ні чуць
Ганьбу, што заслуговаешь, за здраду
Ад тых, каго павінен бараніць...

Хлусьня і страх, ды жах хлусні-бясконца
У сэрцы адчуваючы адчай
Цягнулі ўгору уладара "як сонца",
Яго крывавы трон вы назвычай.
Атрымліваць пяццот была ахвота
Бліскучы кошт узнагарод
Таму " стваралі рай" каб у народа
Пытанні не з'яўляліся пра дрот

А праўда ў тым, што ўсе жывуць за дротам
Шыпы якога рвуць у кроў
Бязлітасна сціскаючы нам сэрцы
Каб барацьбы жаданне знікла зноў
Маўчаць заўжды, аб усім мы не павінны
Трываць хлусню, знявагу кожны год
Мы лічым - досыць з нас сумневаў розных
Мы прагнем звацца з гонарам - НАРОД!!!
 
 1708202003:36


Рецензии