на стужцы часу

Персеiды наводзяць агонь па стрэхах,
у паветры iмклiва нясецца рэха –
так знаходзiць сябе Непачуты голас:
«А кароль, А кароль, вiдавочна, голы!»

Адпраўляйце ганцоў, даставайце рупар,
рассылайце з хэштэгамi #Dolor, #Rubor.
Пасталеў, не жадае абрыдлых казак.
Есць занадта пытанняў – няма адказаў.

Гэты пошук бяссонны не знае стомы –
Неўзабаве i самi пазналi хто мы.
Узнялося, успыхнула, ускiпела,
з глыбiнi на паверхню  паднялась пенай –

I збянтэжана толькi глядзi наўкола.
У свабоды сiнонiмам – белы колер –
уздоуж абочын, бульвараў, праспектаў, вулiц
ланцугамi раiцца, гучыць як вулей,

запаўняе двары, перавулкi, плошчы;
змоунiк-вецер узрушана сцяг палошча.
Спектр эмоцый: ад гонара да адчаю.
…Узнiкае зарубка на стужцы часу.


Рецензии
А-а-а! Так Вы с Беларуси! Тогда вдвойне приятно познакомиться. У меня родственники в Гомеле. Стиха, к сожалению, не понял. Не владею языком автора.
Удачи на сайте.

Евгений Латаев   05.10.2023 15:41     Заявить о нарушении
Спасибо, взаимно!

Анна Яцкив   05.10.2023 17:23   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.