Мэта

Дык, а калi ж, як не цяпер
Нарэшце мэту сваю здзейснiм?
Прашу цябе, ты мне павер,
Мы толькi так усё закончым.

Ты для мяне важней усяго —
Важней за ўсё на гэтым свеце.
Я прагну толькi аднаго:
Заўжды з табой сняданак есцi.

Але, каб мы з табой маглi
Спакойна снедаць спазаранку,
Перш трэба на сваёй зямлi
Зрабiць для ўсiх жыццё ўпарадку.

А гэта значыць, што закон
Да ўсiх павiнен быць суровым.
Было тут так спакон вякоў,
Хай будзе i ў стагоддзi новым.

Люблю цябе, ты мне павер,
Але i за краiну сэрца
Балiць, нiбы я вольны звер,
Якi не можа жыць у клетцы.

I я кажу табе цяпер,
Як i ранней казаў пра гэта:
Ты мне любоў сваю давер,
Каб разам здзейснiць нашу мэту.
12.08.2020.


Рецензии