Сумняваюся у тым, што паэт...

***
Сумняваюся ў тым, што паэт,
Сумняваюся ў тым, што чытаюць,
Што пакіну ў паэзіі след,
Што з маёю душой выжываюць.

Мне дзяржава нічога, я – ёй.
Не чакаю бясплатную кнігу.
І Радзіму люблю ўсёй душой,
Не крыўдую на лёс і на фігу.

Сумняваюся. Гэтым жыву.
Ды і што за паэт без сумнення?
І схіляю сваю галаву
Перад тымі, хто мае сумленне.

16. 08. 2020 г.


Рецензии