Як жа так адбылося?!
Як жа сталася так?!
Мабыць, я – адгалоссе
Ад стагодзяў, – бягляк?
Можа, я не тутэйшы,
Не жыхар я зямны?
А намолены вершык
Я чытаю услых.
Рос, дзе сонца ўставала,
Каб жылі людзі зноў,
Дзе дажджамі змывала
Цень бязрадасных сноў.
Жыць бы! Толькі без суму,
Але ж без мітусні,
Без дарэмнага тлуму
І без брыдкай хлусні.
Жыць у Бога ў далонях,
Ў сэрцы жыць з ім, або
У ягоных нядолях,
Доля ж – хай для яго.
Хай яму хопіць волі,
Хопіць сіл зберагчы
Нас ад жаху, ад болі,
Ад вар`яцкай начы.
Хай зямля нам прачыстая,
Нам – святая зямля.
Мы ж ёй не каланісты,
Нам Радзіма яна.
Можа, то летуценні
Ці цяжкі нават сон?
Хай мінае зацьменне,
Не ў руку хай мне ён.
Свидетельство о публикации №120081602940
. Кранула спавядальнасць Вашага верша! Дзякуй за гэта!
З павагай да Вас,
Галина
Галина Сайко 04.01.2021 01:43 Заявить о нарушении
С Рождеством! Здоровья, благополучия, творчества!
А. Бондарев
Александр Бондарев 3 06.01.2021 07:28 Заявить о нарушении