Остров Мой. Я - закаханы...
Я – закаханы ў Беларусь,
У наваколле ды палеткі,
Ў вёскі, што цяпер так рэдкі –
Бо не па Сэрцу гарады.
Я – закаханы ў Беларусь,
У Яе азёры галубыя,
Ў рэчак галасы жывыя,
Лясы, амшары ды сады.
Я – закаханы ў Беларусь,
У Яе людзей замілаваны,
Чый нораў, сціплы ды рахманы,
Шаную доўгія гады.
Я – закаханы ў Беларусь,
Дзе моладзь так непрымірыма
Да Крадзяжоў, што ганьбяць імя,
Да Фальшаў, Здзекаў ды Маны.
Я – закаханы ў Беларусь,
У Яе прастыя краявіды.
Пачуцце жудаснай Агіды
Не адпускае, хоць памры…
7528.09.03
2020.08.13
P.S. Благодарность автору картины.
Свидетельство о публикации №120081309413
Георгий Косаревский 24.08.2020 20:05 Заявить о нарушении