Я сёння ноччу зно прачнуся...

Я сёння ноччу зноў прачнуся,
I ўсё падасца мне наноў,
Як быццам землi Беларусi
Залiла кроў маiх братоў.

Мае браты на бранным полi
Ляжаць, умытыя расой,
I не шукаюць лепшай долi.
Хай будзе вечным iх спакой.

Нясе халодная крынiца
Апошнi погляд iх вачэй.
Па кроплi кроў братоў сачыцца,
Чырвонай змейкаю цячэ.

Я сёння ноччу зноў прачнуся
I ўсё падасца мне наноў,
Як быццам землi Беларусi
Залiла кроў маiх братоў...


Рецензии