Уздымайся, Беларусь!
Ада сну прачынайся хутчэй!
Над блакітам тваім хай палае
Бел-чырвоная зорка ярчэй!
Веру, здолеем братскаю сілай
(Паглядзі, нас мільёны ужо!)
Чвэрцьвяковы падмурак прагнілы
Разбурыць, не узняўшы ружжо.
Паглядзі, як сыны твае ладна
Супраць ката плячом да пляча
Стройным шэрагам, смела ды ратна
Гоняць прэч халуёў вусача.
Міласэрнасцю нашы жанчыны
Мастакоў стануць лепшых натхняць;
І саступіць “Мар’яна”карціне:
“Кветкі долей, чым рулі, стаяць”…
Уздымайся, мая дарагая!
Я нікога ужо не баюсь.
Над блакітам хай зорка палае
Хай заўсёды жыве Беларусь!
Свидетельство о публикации №120081300376