Счырванелася калина, ой, калина!
У салдаты праважала маці сына.
Праважала, абдымала як малога.
Уздымала вочы ў неба, знаць да Бога.
- Зберажы, прасіла, Божухна, сыночка,
Каб вярнуўся ён да роднага куточка.
А сыночку гаварыла: «Служы, сыне!
Каб не сорамна было мне і Айчыне…»
Адказаў як мае быць сынок матулі:
- Буду верна я служыць, каб злыя кулі
І гарматы мірны дзень не заглушылі…
Гаварыў, а паглядаў у бок Марылі.
Ой, каліна: счырванелася каліна!
Апусціла вочы Манечка дзяўчына,
Прытулілася да хлопца галавою
І спыталася: « А можна мне с табою?»
Адказаў ёй хлопец Коля: «Не, Маняша!»
Не дзявочая то справа - служба наша.
Ты чакай мяне, прыгожая, вярнуся.
Паслужу вось толькі роднай Беларусі.
Час прайшоў, зачырванелася каліна…
Дачакалася хлапца свайго Марына.
Сталі жыць яны шчасліва і прыгожа
Нарадзіўся ў іх сям'і сынок Сярожа.
Ой зардзелася каліна, ой, каліна!
Журавы "курлы-курлы" ляцелі клінам
І спявалі песню нам на развітанне
Пра Радзіму пра вернае каханне...
Свидетельство о публикации №120081203187
Анна Атрощенко 09.09.2020 01:32 Заявить о нарушении