Беларусь ты мая!
Брыганціна пад ветразем воблачным…
Будзіць спеў салаўя
Тваіх ніў і палеткаў красу.
Беларусь ты мая!
Песня матчына ў промені сонечным.
Твой знаёмы матыў я праз лёс свой
З гадамі нясу…
Беларусь ты мая!
Шыр прастораў, азеры і рэчачкі,
Пах мядовых садоў
І святлістага неба блакіт…
Беларусь ты мая!
Светлай веры нязгасныя свечачкі,
Сум сівых туманоў
У красе прыбярэжных ракіт.
Беларусь ты мая!
Прыгажуня з вачамі блакітнымі!
У душы назаўжды,
Твой ахоўны і родны пагляд.
Беларусь ты мая!
Благасць думак матуляў з малітвамі,
І няма больш зямлі,
Што так цягне вярнуцца назад.
Беларусь ты мая!
Смак дзяцінства, юнацтва і сталасці…
Грай птушыны ў гаях,
І таполевы пух паўз дарог…
Беларусь ты мая!
Я з табою і ў болі, і ў радасці.
Ты прысяга на вернасць - абавязак, і права, і доўг…
Ты прытулак святла, дзе жыве і ўсміхаецца Бог!
Свидетельство о публикации №120081105652