Зброя
А далоні – дзедава нагана,
І язык катае слова: "зброя".
Рана ад яе адвыклі! Рана!
Шлях для нас распісаны да скону
Катамі, што вешалі герояу;.
Толькі летапісцы і законы
Замау;чаць, калі прамовіць зброя.
Зброя – то не кулі, што у; вінтоу;цы,
І не водбліск на лязе яскравы.
Без людзей усё ня мае моцы.
Зброя – гэта мы. І нашы справы.
Гэта рукі, счэпленыя у; кола,
Слова, што на цуд надзею будзіць,
Вочы, не апушчаныя долу...
Падымайце ж зброю вашу, людзі!
Свидетельство о публикации №120080703120