Мая зямля

О зямля мая з водарам мяты,
О зямля мая з пахам суніц,
Ты на рэкі, азёры багата,
На люстэркі празрыстых крыніц.

Захапляюся гоманам лесу,
І палётам бялюткіх буслоў.
Па палях я іду з інтарэсам,
Сыплю зерне ў іх матчыных слоў.

Чую песню ў шаптанні бярозы,
Ад якой асалода ў душы,
Ад якой на вачах маіх слёзы,
Быццам росы ў траве на мяжы.

А да хмар рвецца вецер калматы,
Разаганяе, каб сонца прамень
Апусціўся да бацькавай хаты.
І праліў на яе свой струмень.

О зямля, што завуць Беларуссю,
О зямля маіх продкаў, сыноў,
Я заўсёды табой ганаруся,
Тваім імем, што ў песнях званоў.

                07.08.2020г.



Рецензии
Так Ваш стих прозвучал в моей интерпретации с переводом на русский: http://stihi.ru/2020/08/10/4140

Желаю летнего тепла и вдохновения для новых сочинений!

Нина Цурикова   10.08.2020 13:28     Заявить о нарушении
Спасибо, дорогая Нина. Перевод превосходный.

Ковальчук Тамара Васильевна   11.08.2020 14:35   Заявить о нарушении
БЛагодарю за высокую оценку перевода!
Мнение автора мне очень важно.

Нина Цурикова   11.08.2020 17:02   Заявить о нарушении