Песня
Кажа, трэба гучаць на ўвесь свет,
Каб за межамі людзі выснову
За краіну адчулі, паэт!
Не маўчы, не хавай свае словы
Ў засценках сапрэлых шуфляд.
Голас твой вельмі свежы і новы,
Як паветра ў вясенніх садах.
Будзь прыкмеце старой сэрцам верны:
Каб свой дом зберагчы ад бяды,
Ёсць адзін абярэг толькі пэўны —
Асьвячоны абраз са святым.
Ты не бойся, нясі сваю песню —
Хай гучыць, як Купалы санет.
Каб у голас спявалі прадвесне
Пра Радзiму тваю на ўвесь свет!
07.07.2020.
Свидетельство о публикации №120080602471