Сумны жнiвень, цёплы вецер...
Сумны жнівень, цёплы вецер,
Залатых шароў цвіценне.
Я жыву на белым свеце –
Свету белага адценне.
А калі мяне не будзе,
Будзе жнівень, ды не сумны,
Легкакрылы, легкаверны,
Залаты і легкадумны…
03. 08. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120080303773