Ранiцы сталi туманнымi, роснымi...
Раніцы сталі туманнымі, роснымі.
Лета нібы й не было:
Зноў праляцела ў нізіне пад соснамі,
З Вязынкай разам сплыло.
Добра было б напісаць мне пра новае,
Толькі жыву, як усе:
Шчасце туманнае, шчасце сасновае,
Раніца ў срэбнай расе…
30. 07. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120073001490