В деревне

У вёсцы

Ні пра Крым, ні пра Канары,
Мы ніколечкі не марым.
Дома можам мы купацца,
Загараць і забаўляцца.

Зноў басейн напоўніў тата
Для мяне, сястры і брата.
Нам не страшная і спёка,
Ад яе нырнем глыбока.

Пырскі, смех і слёзы часам,
А цяпер пара за квасам.
Адпачынак тут харошы.
За мяжу—як будуць грошы.
2019 год


Рецензии