Друзьям
Паклонам шчырым галаву схіляю,
Не часта выпадае быць нам разам.
Мае сябры, правераныя часам,
Заўжды прысутнасць вашу адчуваю.
У мітусні штодзённай і бясконцай
Упэўнена: калі патрэба будзе,
Я вам, сябры, як самым блізкім людзям,
Душу і сэрца вычарпну да донца.
Ад раўнадушша, кпінаў, абгавораў
Наўрад каму пашчасціць ўратавацца.
Ды толькі нам, ці гэтага баяцца?!
Няхай хваробы абмінуць, і гора.
Мы розныя характарам, узростам,
Але любоў да слова нас з’яднала.
Прыхільнікаў паэзіі так мала
І аднадумцаў так знайсці не проста.
Хтось думае, што гэта ўсё—дзівацтва,
Камусьці зайздрасць моцна замінае.
А што рабіць, калі душа спявае,
Калі так вабіць прыгажосць мастацтва?
І я пішу, нягледзячы на стому,
Для вас, сябры, і будучых патомкаў,
Душа паэта адчувае тонка,
І не жадае кепскага нікому.
2019 г.
Свидетельство о публикации №120072804649