Первая любовь

Першае каханне

Пасядзі крыху са мной,
Не ўцякай, Ягорка.
Падрасту я, любы мой,
Буду табе жонкай.

А пакуль дзіцячы сад
Месца для спатканняў.
На, салодкі вінаград,
Вось маё сняданне.

Пі кампоцік, еш абед,
Не шкада нічога.
Нават дам веласіпед,
Не глядзі так строга.

Ну, малая, што з таго.
Ты малы таксама.
Татачку ў садку майго
Пакахала мама.
2019 г.


Рецензии