День рождения
Гатуе мама дзень увесь,
Торт не чапай-- злуецца тата.
Тут не хадзі, туды не лезь…
І называюць гэта святам!
Лепш забаўляйся на двары,
Сяброўкі хутка завітаюць.
І цацкі з кухні забяры,
Яны, дачушка, замінаюць
А мне цікава ўсё вакол,
Як ад спакусы ўтрымацца?
Так смачна пахне ўсё, а стол
Пачаў раптоўна нахіляцца.
Я не хацела, незнарок
Маленькі столік зачапіла.
Непаслухмянай мне, урок,
Прасіла ж мама, гаварыла.
Талерку хуценька зняла
І моцна ручкамі трымала.
Не разгубілася, змагла
І торт святочны ўратавала.
2019 г.
Свидетельство о публикации №120072804530