Внучка-защитник
Няма калі рабіць прычоску
У госці да сяброў хадзіць.
Мяне прывезла мама ў вёску
Бабулю з дзедам бараніць.
Займу на печы абарону:
Мне занавеска, як сцяна.
Ёсць аўтамат і ёсць патроны,
І побач кот-- я не адна.
Няхай ужо заходзіць злодзей,
Ці Баба-Ёжка, ваўкалак…
Хадзі абедаць, ўнучка, годзе,
Не будзе ж моцы ў ваяк.
Ды нешта ціхенька на печы,
Маленькай з коткай не чуваць.
Мо, забаўляецца зноў нечым?
Зірнула-- абаронцы спяць.
2019 г.
Свидетельство о публикации №120072804518