Народные артисты
Мікрафоны перад намі:
Мы жывымі галасамі,
З падгалоскам заспяваем,
Бо народны талент маем.
Песня ў неба- ногі ў скокі:
Расступіся, свет шырокі!
Гурт не проста так гуляе-
Тэлебачанне здымае.
Хай глядзяць усюды людзі,
Як спяваць і танчыць будзем.
Хоць узрост шаноўны маем,
У круг хлопца запрашаем.
Ён жартуе, рукі ў бокі:
“Я да дзевак іду ў скокі.
Пазнаёмлюся таксама…”
Аб нявесцы марыць мама.
2014 г.
Свидетельство о публикации №120072804496