Посвящаю бабушке Анне

Прысвячаю бабулі Ганне

Дзве бабулі ў дзяўчынкі малой
І з прабабкамі ўнучка знаёма,
Нат з прапрабабчынаю сястрой.
Мне ж такое зусім невядома.

Мела толькі бабулю адну,
Стрэць другую не давялося.
Рана страціла мама радню,
Нават здымка не засталося.
 
Быў адзін- там у вэлюме Ганна,
І гасцей на ім шмат, не злічыць.
Ды той здымак-- адна загана,
Рысы твару не разлічыць.

Быў пачатак гадоў трыдцатых
На вяселлі гулялі, пелі…
Тады часта жанкі і дзяўчаты
Фотаздымкаў сваіх не мелі.

Час прайшоў, і дарослыя ўнукі
Пра мінулае ведаць ахвочы.
Так хацела б і я бачыць рукі,
Твар бабулі і родныя вочы.

Так хацела б пачуць яе голас,
Можа нават мы крыху падобны?
Ад сцяблінкі ж яе, і мой колас.
І пранізвае боль непадробны

Калі йду ля струхнелае хаты,
На магілцы наводжу парадак.
Абарваўся-на помніку даты-
Шлях: бабулі быў пяты дзясятак.
2019 г.


Рецензии