Заботливая внучка

Клапатлівая ўнучка

Багірка, Барсік, ешце каўбасу,
У вёсцы доўга буду гасцяваць.
І вам заўсёды есці прынясу,
І не дазволю коткам сумаваць.

Наллю смятанкі і катлетак дам-
Бабуля мне так смачна іх гатуе.
І падзялю амлет свай папалам.
Я ціхенька, ніхто і не пачуе.

Бабуля кажа: “Гультаі каты,
То мяўкаюць ля кухні, то ляжаць.
Вось зноў свае раззявілі раты.
А мышак хто за іх будзе ганяць?”

А хітрых мышак паспрабуй злаві!
Здаецца мне, яны вам і не трэба,
Бо ў сажалцы ёсць рыбка-акуні.
Яшчэ вам дам бабулінага хлеба.

Паеду хутка з вёскі я дамоў.
Хіба забраць у горад іх таксама,
Бо хто накорміць без мяне катоў?
А дома мне гатуе смачна мама.
2019 г.


Рецензии