Друг Беларус
Мне сёння жонка памагала,
Са мною трактар фарбавала.
Да тэхагляду ён гатовы,
А там пара і ў лес па дровы.
А потым можна на балота,
Каб толькі нам была ахвота,
Бо журавін прыйшла пара—
Не ўпусцім гэткага дабра.
Яшчэ грыбоў у лесе шмат
Лісічак, белых і маслят.
На зіму зробім мы запасы,
Бо на салянку кожны ласы.
У вёсцы клопатаў даволі:
І бульбу выкапаць у полі,
Прывезці гарбузы, салому
На подсціл вяпручку малому.
Нас “Беларус” не падвядзе:
Па снезе едзе і вадзе.
І гразь яму не перашкода,
І не супыніць непагода.
Заўсёды трактар мы шануем,
Падрамантуем, пафарбуем.
Надзейны сябра ён у нас,
Таму яму паставім “клас”!
2019 г.
Свидетельство о публикации №120072804314
Зрэшты, у кабіне "Беларуса" я таксама бываў шмат разоў, але толькі ў якасці пасажыра, а самому вадзіць не давялося. У вёсцы гэта першае таксі, пасля перавозкі! А вось мой бацька вадзіў, гэта я памятаю: я дзіцем быў тады, але памятаю, як бегаў да бацькі ў поле, каб аднесці яму на абед малако і хлеб.
А так я ў асноўным на малочна-таварнай ферме працаваў, таму слаць салому каровам даводзілася кожны дзень: да гэтага часу памятаю вялікія кошыкі, плеценыя з лазы. Часам былі з металічных прутоў, але металічныя былі паменш, таму бегаць за саломай даводзілася часцей. Увогуле, ўсміхаюся. Гэта было яшчэ ў часы Саюза, калі існаваў калгас.
Дзякуй Вам за ўспаміны, Ніна.
Братислав Либертус-Кармина 28.07.2020 22:06 Заявить о нарушении
Нина Ковальчук 29.07.2020 05:55 Заявить о нарушении