Родной воздух
Куды спяшаеш? Не гарыць…
З табою, жонка, я не згодны.
Мне з братам дай пагаварыць,
Надыхацца паветрам родным.
У горадзе пасля ізноў
Надоўга справы затрымаюць.
З гадамі хочацца дамоў
Усё мацней, бо там чакаюць:
Матуля, хата, двор і сад,
Знаёмы лес, балота, поле.
Хоць мы ў мінулае, назад
Уже не вернемся ніколі.
Прысядзь на лаўку пад акно,
Паедзем хутка, не хвалюйся.
Жывем у горадзе даўно,
На захад сонца палюбуйся.
Паслухай птушак дзіўны спеў,
Радзіма вабіць, кліча ў госці.
Я мару, каб яшчэ паспеў
На пенсіі пажыць у вёсцы.
2019 г.
Свидетельство о публикации №120072804171