Бабье лето

Бабіна лета

З павуцінак  бабінага лета
Срэбныя пабліскваюць карункі.
І зямелька, сонейкам сагрэта,
Нам свае ўжо аддала дарункі.

Так празрыста, цёпла і прыгожа.
Час прыйшоў прыродзе баляваць.
Нават пыл прапаў, цяпер не зможа
Хараство сабою зноў псаваць.

Не турбуюць болей, як улетку,
Нас маланкі, млоснасць, камары.
Раскашуюць хрызантэмы. Кветкі
Так чакалі гэтае пары.

Павуцінак лёгкіх, летуценных
Я палёт спыняю даланёй.
Адчуваю дотык іх нязменны-
І ўтульна на душы маёй.
2019 г.


Рецензии