Маленькая артистка

Маленькая артыстка

І танцую, і спяваю,
Ружа ў русых валасах.
Хоць я голас моцны маю,
Мікрафон яшчэ ў руках.

Вось залезла на канапу,
Будзе лепей так чуваць.
Мішку узяла за лапу-
Пачынаю выступаць.

За хвілінкаю хвілінка
Не стамляюся, пяю.
Я такая малайчынка,
Тату з мамай весялю.

Пахвалы стаю, чакаю
Ужо “зорка” я амаль.
Зноў бабуля распускае
Недавязаную шаль.

Нешта ўсё яна лічыла
І прасіла памаўчаць.
Як рабіць, пэўна, забыла.
Мне ж ахвота паспяваць.

Тэлевізар замінае—
Дзе тут будзе з ім спакой!
Гук дзядуля дабаўляе,
Ды мацнейшы голас мой.

Дзед- ля самага экрана,
Хмурыць бровы нешта ён.
Я ж спявала так старанна
У скакалку-“мікрафон”.

2019 г.


Рецензии