Спасибо

“Дзякуй”

-Ой, як смачна, паглядзі,
Хуценька за стол ідзі.
Еш, унучка, калі ласка,
Вось катлеткі і каўбаска…

-Ба, дзе мяска ты ўзяла?
-Свінка нам яго дала.
Зелле ты насіла летам-
Падзялілася за гэта.

Заблішчэлі вачаняты,
З-за стала- і ходу з хаты.
-Ты куды, што не дагнаць?.
-“Дзякуй” я хачу сказаць.

Праз хвіліначку-другую
Сустракаю я малую.
Толькі бегала дарма:
Свінкі ў хлеўчыку няма.

2019 г.


Рецензии
Добры верш, Ніначка! А сітуацыя з мясам-салам даволі далікатная... трэба неяк растлумачыць дзіцяці, але як? Мая малая ўнучка расказвала, што дзедава свіння ў лес уцякла і там кабаном стала, г.зн. што цяпер яна дзік!))

Клавдия Семеновна   28.07.2020 11:33     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі за каментарый, Клавачка. Унучка лічыць так: карова дае малачко, масла, смятану і застаецца жывая і здаровая, то, напэўна ж, і са свіннямі усё гэтак сама.

Нина Ковальчук   28.07.2020 12:08   Заявить о нарушении