Раскиданное гнездо
У цэнтры вёскі вогнішча палае--
Куток маіх там продкаў дагарае.
Ды мроіцца, што бачу я, як з хаты
Матуля да вянца ідзе і таты.
На жаль, няма з нявестаю бабулі,
Пяты гадок, як аўдавеў дзядуля.
Валодзя, брат, прыбавіў крыху ходу,
З ім і малодшы, год васьмі ад роду.
Ёсць мачыха яшчэ-- уся сямейка,
Царкоўны звон і летняя нядзелька.
Паехаў куфар разам з маладою
На Крупані жыць, з мужавай раднёю.
Праз пэўны час маленькую хаціну
Другой пакінуў жонцы дзед, і сыну.
Малодшы гаспадар не ажаніўся
Ды з лёсам, адзінотаю змірыўся.
І ў хаце болей не гулялі дзеці…
На папялішчы смецце носіць вецер.
Давно пустою хата ўжо стаяла,
Бярвеннямі ў зямельку прарастала.
Глядзелі яе вокны сіратліва-
Быць непатрэбнай сумна і тужліва.
Вакол стаяць дабротныя будынкі,
Яе ж знясуць, і будзе месца рынку.
Палае вогнішча, бо з МНС рабяты
Па прадпісанні рушаць сцены хаты.
Здзічэлы сад ў абдымку з палыном,
Замшэлы плот-і ў горле горкі ком.
Яшчэ стаіць на Крупанях таксама
Куток, куды ў вэлюме йшла мама.
І лёс яго падобны, незайздросны--
Адзін узімку і адзін у вёсны.
2020г.
Свидетельство о публикации №120072708474