Районный семинар учителей
беларускай мовы
Хлеб-соль- па абычаю нашых дзядоў.
Сардэчна, з павагай гасцей сустракаем.
І добрых для вас не шкадуем мы слоў,
Падзелімся ўсім, што і самі мы маем.
Ад мовы напеўнай хай лашчыцца слых.
Мы родныя гукі адчуем нанова.
І рады мы сёння вас бачыць усіх,
З’яднала нас дзіўная матчына мова.
Для добрых людзей і шаноўных гасцей
У свет нашай школы расчынены дзверы.
Вам шчыра гаворым: Заходзьце часцей
І шмат будзе ў сэрцах любові і веры.
2020г.
Свидетельство о публикации №120072708404