Так не хватает...
Так не хапае ручайкоў
З-пад пацямнелых гурбаў снегу.
І спехам зробленых масткоў,
Бо не спыніць вясны ўжо бегу.
Так не хапае пачуцця
Таго юначага з трымценнем.
З вялізнай прагай да жыцця
І без намёку на сумненне.
Так не хапае ціхіх слоў,
Калі душа адчуе стому.
І спадзяванні на любоў
З дваіх не трэба ўжо нікому.
Так не хапае часта ім,
Каб у трывозе падтрымалі.
Пяшчоты, блізкасці дваім,
І слоў, якія не сказалі.
Так не хапае, не стае
Увагі мужа, сына, таты.
І каб букеты на стале
Былі для іх не толькі ў святы.
А каб для шчасця ўсё было
Хай будуць чулымі мужчыны.
Забудзьце тое, што сплыло--
Са святам, любыя жанчыны!
2020 г.
Свидетельство о публикации №120072708298