Адно слова
Падае снег на зямлю...
Хочаш застацца навечна адзінай?
Проста скажы: «Я люблю»...
Проста — «люблю»... У заснежаных далях
Нешта мяняецца зноў...
Добрая казка, замёрзлыя хвалі,
Ціхая веліч лясоў...
Зоркі-сняжынкі закружацца ў танцы,
Ледзьве пакрыўшы зямлю...
Хочаш адзінай навечна застацца?
Проста скажы: «Я — люблю»...
Цішыню рамонкавае раніцы
Пакідаюць зорак ліхтары...
Развітаемся — ды не расстанемся,
Бо чакаць — ці год, ці два, ці тры?
Да душы — ці подыхам, ці дотыкам.
Мне не трэба гэтага зусім...
Ведаю — кахаеш; толькі ўсё-такі
Застанемся кожны пры сваім.
Мы сустрэнемся — і не расстанемся
У харастве чароўнае пары...
Цішыню рамонкавае раніцы
Пакідаюць зорак ліхтары.
Свидетельство о публикации №120072505008