Залатыя ключы
Зноў цеплыня... Прыгажосць... Адкажы, не маўчы!
Зачараванае, выбегла сонца на ганак
I падарыла вясне залатыя ключы:
Першы — да сіняга неба, другі — да мелодый птушыных,
Трэці — да звону лагоднага цёплых дажджоў...
Мы, закаханыя, разам хадзілі па гэтых сцяжынах,
Толькі калі, адкажы, мы сустрэнемся зноў?..
Сёння субота... І ціхі бязветраны ранак...
I цеплыня... Прыгажосць... Адкажы, не маўчы!
Помніцца толькі, як выбегла сонца на ганак
І падарыла вясне залатыя ключы.
Свидетельство о публикации №120072505003