Малюся блакiтнаму небу...
Малюся блакітнаму небу
Над белай маёй галавой,
Крынічнай вадзіцы і хлебу,
Вясёлцы над хатай – дугой.
Малюся за шчасце народа,
За шэрыя скібы раллі,
Бярозы ў канцы агарода
І тых, што палеглі ў зямлі.
25. 07. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120072502566