Халодны лiпень лье святло шкляное...

***
Халодны ліпень лье святло шкляное,
Халодны ветрык гушкае сады.
Змяшалася і мёртвае й жывое
І пакідае вечнасці сляды.

А вечным будзе сад, і будзе ліпень,
Халодны ветрык, на узгорку лес,
Нябёс усмешка, ці – праз хмары – ўсхліпы,
І той, хто нечым на Зямлі ўваскрэс.

23. 07. 2020 г.


Рецензии