Не скасаваць мiнулых дзён...

Няўмольна рухаецца час,
Мяняе твары і падзеі
У нашай памяці штораз,
Калі ўспамінамі хварэем.

Не скасаваць мінулых дзён, --
Там нашы радасці і страты,
Там узнясенне і праклён,
І светлы сум бацькоўскай хаты.

Мінулым дням пашлю паклон,
І ад жыцця адчую стому...
Плыве паволі Вечны звон,
Як напамінак мне, старому...


Рецензии
Цудоўна напісана! З павагай.

Людмила Климович 2   15.11.2021 16:50     Заявить о нарушении

Дзякуй за такую ацэнку!
З павагай да Вас...

Леонтий Обринский   16.11.2021 17:26   Заявить о нарушении