Нешта спее у зморанай душы...
Нешта спее ў зморанай душы.
Я маўчу і нечага чакаю.
А душа мне кажа: “Не пішы!
Я радкоў няспелых не жадаю!”
Лета перакуліцца праз плот
І малінай будзе асыпацца.
А душа не можа без турбот,
Бо інакш ёй і душой не звацца.
17 – 18. 07. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120071802908