Сьмелай тройцы
Нібыта збыўся сон які.
На Беларусі ёсць знаменне-
Там аб'ядналіся жанкі!
Яны ўтрох выйшлі на дарогу
За вольнасць, годнасць і закон.
Іх аб'яднанне - знак ад Бога,
Што Беларусь не кінуў ён!
Святлана, Вераніка, Маша -
Вы памяць слаўнай даўніны!
Вы і надзея сёння наша
На адраджэнне стараны!
За грамадзянскае сумленне
Вы сёння вышлі у паход
Хай Бог Вам дасць паразуменне
І падтрымае ўвесь народ!
Няхай малыя Вашы сілы,
Ды з немаўля зусім малога
Па часе вырасце асілак,
І да нас прыйдзе перамога!
Марыя, Вераніка, Света -
Вы сцяг надзей і перамог!
Вялікі дзякуй Вам за гэта
І беражэ няхай Вас Бог!
Свидетельство о публикации №120071802321