Наша мара
Мы - сумленны, адзiны i горды народ.
Абяцанкi-цацанкi твае - клаўнада,
З тэлебачання л'ецца хлуслiвы зварот.
Гонар твой прыхаваны ў кiшэнях каманды,
Жорсткі стыль кіравання - найграны загад.
Не цiкавы даўно гэты бруд прапаганды.
Эпiдэмiя жаху з адгарэлых лампад.
Наша мара, як бусел, ляцiць над лугамi.
Ганчакi-вурдалакi палююць людзей.
Не забiць, не сцягнуць птушку вам ланцугамi,
Ашуканцаў народ iмi ж скiне з плячэй.
7.7.2020
Свидетельство о публикации №120071207800
Яна Стефанович 28.12.2020 00:08 Заявить о нарушении