Шэрае неба плыве i плыве...
Шэрае неба плыве і плыве.
Ліпень яно не азмрочыць.
Ціха брыдзе ён па мокрай траве,
Роснымі сцежкамі крочыць.
Шэрае неба святлее на міг.
Хмары плывуць чарадою
Сэрцам напісаных згубленых кніг,
Выданых толькі душою…
12. 07. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120071203977