***

Х Х Х

Як тысячатонны атамаход,
прайшла,гайдаючы ватэрлініяй,
і я пацягнуўся за ёю ўброд,
нібы французы на штурм Бастыліі.
Я бачыў,як пеніліся за ёй
вада салоная з акавітай...
Адно і пасьпеў,што прабулькаць "ой!",
глыбінным пражэктарам воч прашыты...

9 сакавіка 2017 году,
Марыліна Горка


 


Рецензии