Сядзела у хаце, дажывала...
Памяці мамы
Сядзела ў хаце, дажывала.
Свой век ад Бога – дажыла.
Цяпер, калі цябе не стала,
Мне нестае твайго цяпла.
Мне не хапае толькі слова,
Што “добра ўсё ў мяне, сынок…”
І мова без цябе – не мова,
І верш не той, не той радок.
Мне б пазваніць табе, ды толькі
Не ведаю, куды званіць.
Таму малюся я на золку,
Каб дзень мне без цябе пражыць.
Сядзела ў хаце, дажывала,
Успамінала што з сяла,
І тых, каго ў сяле не стала,
Й таго, з кім некалі жыла…
09 – 10. 07. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120071004717