Леонид Пронякин. Мне хватает всего
Мне хапае ўсяго.
Толькі ноч, як шклянка недапіта
Толькі штосьці варта за цяжкім выгінам у штор.
І здаецца мне пад акном адбітак капыта,
У калідоры мне чуецца
Ціхі бразгат шпор.
Што за шоргат у куце?
Там, дзе вешалка з мамчынай сукенкай?
Перацерлася завеса? Сукенка ценем лягло на паркет.
Досвіткам падняў я рапіру з разьбяной ручкай,
Упушчаны ганцом
З каралеўскім друкам пакет.
І адразу ж - у сядло!
Вецер зблытаў на каню грыву,
Прадзьмухвае батыст - трэба швэдар бы, мама права...
І шныпар чужой, усміхаючыся, натуральна, крыва,
Назіраў, як уставала
Прымятая мною трава.
На ростань засада.
Загад спазнелы: "Па канях!"
І ў крыві карунак. Гэта, здаецца, стрэл - у мяне.
Нічога, даскачу. Адстае, заблудзіўшыся, пагоня.
Шкада, ад раны слабею,
Прыўстаць не магу ў страмёнах...
Мне хапае ўсяго.
Толькі ноч, як шклянка недапіта
Толькі штосьці варта за цяжкім выгінам у запавес.
І зноў мне здаецца след пад акном ад капыта.
У калідоры мне чуецца
Ціхі бразгат шпор.
Перевод Максима Троянович
Свидетельство о публикации №120070902264