Шапацяць пад ветрыкам асiны...

***
Шапацяць пад ветрыкам асіны.
Хмарны дзень па ліпеню плыве.
То пясочак, то з каменнем гліны,
То ў нізіне вёска – у траве.

Шапацяць высокія асіны.
У палях красуюцца жыты.
Хмарны дзень руплівае Айчыны,
Дзе любы узгорачак – святы.

У імгле лясы на небасхіле…
Ля дарогі сяду на пясок,
Каб валошкі у жытах натхнілі
Прысвяціць зямлі маёй радок.

06. 07. 2020 г.


Рецензии