Краiна мая
(на белорусском языке)
Краіна мая, радасть мая,
Песня мая маладая!
Па нівах тваіх, па тваіх гаях
Сынава сэрца рыдае.
Ты часта прыходзішь ка мне, як сон.
Хмараю праплываешь,
Птушкай садзішься на ціхі клен,
Звонкім дажджом ападаешь.
Тады успамінаецца усе да драбніц,
Што звязана з родным краем, -
Як жыта шуміць, як агонь зарніц
На дне азер дагарае.
Як летам спякотным за днямі дні
Ішлі па іржышчы калючым...
Мы ранілі ногі аб камяні,
І нам не было балюча.
І не было нічога ярчэй
За сонца на родным небе,
І не было нічога смачней
Матчынага хлеба.
Вада з прыдарожнага ручая
Была саладзей за мед нам...
Краіна мая, маці мая,
Лёс твой цяжкі і гаротны!
Топча, катуе тваю зямлю
Вылюдак ашалены.
Я кроу да апошняе кроплі пралью,
Каб толькі табе палягчэла.
Ні слава, ні скарбау я не хачу,
Мне б толькі прыйсці непрыкметна,
Зямлю сваю пад нагамі адчуць,
Надыхацца родным паветрам.
Пімен Панчанка (1942 г.)
Свидетельство о публикации №120070405293