Куды нi глянеш, бульбы кветкi...

***
Куды ні глянеш, бульбы кветкі
То ружавеюць, то, як снег,
То сінія ў маёй суседкі,
То фіялетавы разбег!

Жукам у бульбачцы раздолле.
Як Беларусь ім не любіць,
Дзе бульбяное ў кветках поле
Пад лёгкім ветрыкам дрыжыць?

Куды ні глянеш, бульбы – мора!
Труці жукоў, адпачывай!
І што не Чорнае – не гора,
Бо з бульбачкай усюды рай!

04. 07. 2020 г.


Рецензии