Л пень

Ліпень асалоду
Шчодра пралівае,
Дыхай колькі хочаш водарам густым.

Як узнагароду,
У руках трымаю
Збан паўнюткі з мёдам жоўта-залатым.

А па вулцы ціхай
Льецца пах выразны:
То духмянась ліпа велічна нясе.

Вішанька франціхай
У чырвоных стразах
Пад акном зардзела ў маладой красе.

Калі б збегчы ў лета,
У траў густых завею,
У лугоў квяцістых лёгкі перазвон!

Можа два  білеты
Я купіць паспею
І з надзеяй сяду ў сонечны вагон.


Рецензии