Янусю Мальцу

З серыі "Калегі і сябры"

Яна бачыла аднойчы.
Раз пачуеш - не забыць.
І на погляд мой жаночы -
Усё пры ім, як мае быць.

Сімпатычны, ростам выйшаў,
Гумарыст - на вышыні!
Вершы ён і прозу піша,
З імі Янусь на кані…

А калі з каня саскочыць
Стане Янусь-гаспадар,
І на погляд мой жаночы,
Жонцы - лепшы ганарар.
 


Рецензии