Родная старонка
На палях бязмежных каласуе жыта.
Нешта небасхілу ціхенька шапоча
Нібы казку лета распаведаць хоча.
Расказаць пра тое, як дажджы паілі,
Рукі хлебаробаў рупна варажылі,
Як тапталі сцежку на ўзмежку ножкі:
Дзеці прыбягалі, каб збіраць валошкі.
Колькі прыгажосці, колькі тут раздолля,
Слепіць вочы рапсу залатое поле.
Сонейкам і летам вышыты абрусы,
Што ляжаць на нівах роднай Беларусі.
Свидетельство о публикации №120070201378