Хмаркi у небе застылi...

***
Хмаркі ў небе застылі
І амаль не плывуць.
Дні чароўныя лета
Як адзін прабягуць.

Застанецца ад лета
У душы непакой
І гаючы, як мята,
Позірк сонечны твой.

А турботы, як боты,
Што насіць – не знасіць.
Толькі сонечны позірк
Буду ў Бога прасіць…

29. 06. 2020 г.


Рецензии